Усе навіны

Хаўбек Ізраіля Саламон: «У каманды вірус, некаторыя гульцы адчувалі сябе кепска. Я таксама захварэў»

17 чэрвеня, 13:05

Паўабаронца «Фулхэма» і зборнай Ізраіля Манор Саламон падзяліўся ўражаннямі ад гульні з Беларуссю (2:1) у кваліфікацыйным матчы Еўра-2024.

– Гэта было вельмі складана. Мы прапусцілі гол у пачатку гульні і, знаходзячыся пад ціскам ад гэтага, не маглі зраўняць лік аж да апошніх хвілін.

Гульні ў міжсезонне самыя цяжкія. Гэта фізічнае выпрабаванне, і мы ведалі, што будзе настолькі складана. Але мы радыя тром ачкам, гэта самае галоўнае. Мы верылі да канца і ведалі, што вынік можна змяніць у адно імгненне. Гэта здарылася вельмі позна, але мы выклаліся па поўнай.

У нас у камандзе вірус, і некаторыя гульцы адчувалі сябе кепска. Я таксама захварэў, – распавёў Саламон.