Усе навіны

«Чэлсі» прапанаваў «Інтэру» абмяняць Лукаку на Барэлу

17 чэрвеня, 22:27

«Чэлсі» прапанаваў «Інтэру» абмен нападаючага Ромелу Лукаку на паўабаронцу Нікола Барэлу, сведчыць Corriere dello Sport.

30-гадовы форвард мінулы сезон правёў у Мілане на правах арэнды — клуб хоча дамовіцца аб пралангацыі арэнды, а лонданцы праяўляюць цікавасць да трансферу 26-гадовага хаўбека.

Зрэшты, «Інтэр» скептычна ўспрыняў прапанову — кіраўніцтва не хоча адпускаць Барэлу, аднак канчатковага адказу яшчэ не дало.

Агулам Нікола ацэньваецца ў 70+ мільёнаў еўра. Яго статыстыка тут, статыстыка Лукаку тут.