Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Думаю, гатоўнасць дазваляе мне праводзіць на полі больш часу»

18 чэрвеня, 21:22

Абаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Марозаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з Iзраiлем (1:2).

– У папярэднім матчы ты вельмі шмат і добра прэсінгаваў. Ці хапае табе сіл? Пакуль што ў цябе за плячам не так шмат матчаў за нацыянальную зборную, як адчуваеш сябе ў такім спаборніцкім тэмпе?

– Адчуваю сябе добра ў такім тэмпе. Думаю, гатоўнасць дазваляе мне праводзіць на полі больш часу. Тут ніякіх пытанняў, калі ёсць замены, магчыма, гэта ўзмоцніць гульню ў далейшым.

Калі рэзюмаваць, то сіл хапае і адчуваецца іншы ўзровень супраціву ў параўнанні з чэмпіянатам. Але гэта тое, да чаго трэба імкнуцца.

– У матчы з Ізраілем у сітуацыі з голам Макса Эбонга ты адводзіў гульца суперніка ў іншую зону, што ў тым ліку дазволіла яму забіць. Гэта было найграна, ці ты па наіўнасці працаваў у гэтай сітуацыі.

– Не, я адкрываўся ў свабодную зону, і так атрымалася, што абаронца пайшоў за мной, вызвалілася зона, і Макс забіў. Гол атрымаўся цудоўны. Я проста шукаў прастору за спінамі абаронцаў, а Макс скарыстаўся гэта сітуацыяй, – сказаў Марозаў.