Усе навіны

«Фразінонэ» амаль дамовіўся з Дзі Франчэска

19 чэрвеня, 18:16

Эўзебіа Дзі Франчэска стане новым галоўным трэнерам пачаткоўца Серыі А «Фразінонэ».

Раней Фабіа Гроса, які вывеў «Фразінонэ» ў элітны дывізіён, у тэкставым паведамленні апавясціў клуб, што не будзе падаўжаць кантракт.

Як паведамляе Джанлука Дзі Марцыа, былы коўч «Сасуола», «Ромы» і шэрагу іншых італьянскіх клубаў Эўзебіа Дзі Франчэска амаль дасягнуў дамоўленасці з дырэктарам «Фразінонэ» Гвіда Анджэлоці.

З «Ромай» Дзі Франчэска дайшоў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў 2017/18, але пасля таго ў 53-гадовага італьянца былі тры кароткія перыяды ў «Сампдорыі», «Кальяры» і «Вероне» – ні з адным з клубаў ён не прапрацаваў больш за сезон.