Усе навіны

Яблонскі пра 2:1 з Косава: «Мы ўмеем гуляць у футбол, і гэты матч гэта пацвердзіў»

20 чэрвеня, 08:15
2

Капітан зборнай Беларусі Яўген Яблонскі пракаментаваў перамогу каманды над Косава ў адборы на Еўра-2024 з лікам 2:1.

– Вельмі добра гулялі і ў першым, і ў другім тайме, выходзілі ў кароткі пас з абароны, кантралявалі ўвесь час мяч. Гэта нам супернік даў, ці мы ўсё-ткі, скажам, наплявалі на суперніка і вырашылі гуляць ад сябе?

– Думаю, мы самі сябе прымусілі гуляць у пас. Дамаўляліся з хлопцамі, што трэба паспрабаваць гуляць упэўнена. Мы ўмеем гуляць у футбол, і гэты матч гэта пацвердзіў.

– Напэўна многія хлопцы чыталі аб серыі не зусім удалай, якая ў нашай каманды ёсць. Ці падганяла гэта яшчэ больш?

– Не ведаю, як падганяла, напэўна, гэта больш ціснула на нас, у любым выпадку. Шмат пра гэта пішуць, гавораць. Дзякуй богу, што мы яе перапынілі. Будзем верыць у лепшае. Я веру, што ўсё будзе добра, – сказаў Яблонскі.