Усе навіны

Кавальчук пра справу «Шахцёра»: «Думаю, усе гэтыя працэсы, якія мы сёння бачым, толькі аздаровяць футбол»

20 чэрвеня, 13:06
1

Міністр спорту Лукашэнкі Сяргей Кавальчук пракаментаваў справу «Шахцёра».

– У беларускім футболе зараз грыміць справу аб дамоўных матчах. Многія адрэагавалі на яго. Як вы ацэньваеце ўсё тое, што адбываецца?

– Думаю, усе гэтыя працэсы, якія мы сёння бачым, толькі аздаровяць футбол, зробяць сістэму больш справядлівай. Веру, што цяперашняе кіраўніцтва федэрацыі правядзе працу для таго, каб узняць прэстыж віду спорту нумар адзін і ўнутры краіны, і на міжнароднай арэне, – прыводзіць словы Кавальчука sport5.by.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.