Усе навіны

Асамоа Г'ян абвясціў пра завяршэнне кар'еры

21 чэрвеня, 11:04

37-гадовы ганскі нападаючы Асамоа Г'ян абвясціў пра завяршэнне кар'еры.

У Еўропе футбаліст гуляў за «Удынезэ», «Мадэну», «Рэн» і «Сандэрленд», таксама выступаў за шэраг азіяцкіх клубаў, у тым ліку «Аль-Айн».

За апошніх забіў 112 мячоў і аддаў 19 рэзультатыўных перадач у 105 матчах.

За зборную Ганы Г'ян выступаў з 2003-га па 2019 год, стаўшы яе найлепшым бамбардзірам – 51 гол у 107 матчах.