Усе навіны

Фабіа Каннавара згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны

21 чэрвеня, 16:30
1

Былы абаронца «Ювентуса», «Рэала» і зборнай Італіі Фабіа Каннавара прыме ўдзел у дабрачынным матчы Game4Ukraine у падтрымку Украіны, які адбудзецца 5 жніўня ў Лондане на «Стэмфард Брыдж».

Нагадаем, што гульцоў у свае каманды сярод заяўленых футбалістаў і знакамітасцей будуць выбіраць Аляксандр Зінчанка і Андрэй Шаўчэнка.

Пакуль вядома, што каманду Зінчанкі ўзначаліць былы галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер.