Усе навіны

Джэймі Каррагер: «Саудаўская Аравія захапіла гольф, вялікія баксёрскія баі, а зараз хоча захапіць футбол. Трэба пакласці гэтаму канец»

22 чэрвеня, 14:14

Былы абаронца «Ліверпуля» Джэймі Карагер падзяліўся меркаваннямі пра апошнія трансферныя тэндэнцыі футбола.

«Бернарду Сілва знаходзіцца на піку свайго развіцця і з'яўляецца адным з найлепшых гульцоў Еўропы на працягу апошніх пяці гадоў!

Я не занадта перажываў, калі ў Саудаўскую Аравію пераязджалі футбалісты, якім ужо за 30. Крыху хваляваўся наконт гульцоў, якія не належаць да эліты (Рубен Невеш), але калі трансфер Бернарду сапраўды адбудзецца, то сітуацыя кардынальна зменіцца.

Саудаўская Аравія захапіла гольф, вялікія баксёрскія баі, а зараз яны жадаюць захапіць футбол! Трэба скончыць з падобнымі спробамі адбельваць рэпутацыю праз спорт! – напісаў Каррагер у сваім Twitter.