Усе навіны

«Дняпро» не зможа гуляць на «Спартаку» да сярэдзіны жніўня, пакуль будуць спаборніцтвы лучнікаў II гульняў краін СНД

23 чэрвеня, 11:02

Магілёўскі «Дняпро» не зможа гуляць на хатняй арэне «Спартак» да сярэдзіны жніўня. Прычынай гэтаму сталі спаборніцтвы па стральбе з лука ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.

Нягледзячы на тое, што спаборніцтвы пачнуцца 6 жніўня, ужо зараз магілёўскі клуб не можа праводзіць на ім матчы – лучнікі ўсталёўваюць неабходны інвентар для падрыхтоўкі да спаборніцтвам.

Football.by паведамляе, што тры дамашнія гульні першай лігі з «Астраўцом» (1 ліпеня) і «Шахцёрам» з Петрыкава (15 ліпеня), а таксама матч з «Белшынай» у Кубку Беларусі (21 ліпеня) «Днепр» правядзе на магілёўскім стадыёне «Тарпеда». Больш за тое, АБФФ можа дазволіць «Дняпру» там правесці матчы, нават калі стадыён не будзе поўнасцю адпавядаць патрабаванням федэрацыі для правядзення матчаў.