Усе навіны

Ліянэль Месі: «Мне ўжо 36 гадоў, я ўжо не той гулец, якім быў у«Барселоне» некалькі гадоў таму»

25 чэрвеня, 00:37

Аргенцінскі нападаючы Ліянэль Месі расказаў пра змяненне ўзроўню сваёй гульні і як на яго паўплываў мінулы сезон.

«Вядома, мне ўжо 35 гадоў, я ўжо не такі гулец, якім быў у «Барселоне» некалькі год таму.

Першы год у Парыжы па розных прычынах аказаўся для мяне вельмі складаным. Але ў гэтым сезоне я адчуваў сябе значна лепш, больш расслабленым.

Важную ролю адыграў чэмпіянат свету. Тое, што ён праводзіўся пасярод сезона. Для ўсіх гэта быў незвычайны год. Адны вярнуліся ў клуб пазней, як мы, іншыя ўзялі дадатковы водпуск, трэція атрымалі траўму. Гэта адыграла важную ролю і паўплывала на гульнявыя планы каманды, як і траўмы некаторых важных футбалістаў, такіх як Неймар.

Чэмпіянат свету ўплывае на многія рэчы, асабліва улічваючы такі сезон. Гэта не апраўданне, таму што шмат хто гуляў на ЧС, але ў цэлым ЧС паўплываў на ўзровень гульні ў чэмпіянаце і ў Лізе чэмпіёнаў. Усе вярнуліся іншымі, няхай з розных прычынаў», – сказаў Месі для beIN Sport.