Усе навіны

Мінскае «Дынама» пачне сезон у КХЛ 2 верасня супраць «Нафтахіміка», першы дамашні матч – 20 верасня («Хакейны бульбаш»)

26 чэрвеня, 11:58

Як паведамляе Telegram-канал «Хакейны бульбаш», сталі вядомыя сапернікі мінскага «Дынама» на старце сезона-2023/24 у КХЛ.

Першым матчам будзе выязны супраць «Нафтахіміка», які пройдзе 2 верасня. Мінчане стартуюць серыяй з 6 выязных матчаў з маршрутам Ніжнякамск – Балашыха – Мыцішчы – Ніжні Ноўгарад – Казань – Чэлябінск.

Першы хатні матч «зубры» правядуць 20 верасня супраць «Лакаматыва». Усяго з 20 верасня па 6 кастрычніка мінчане правядуць 7 дамашніх матчаў запар.