Все новости

Брамнік «Нёмана» Рудзянок: «Заяўка на медалі – пытанне адназначна не да мяне. Да нас з такімі пажаданнямі ніхто не прыходзіў»

27 чэрвеня, 13:12
3

Брамнік «Нёмана» Канстанцін Рудзянок падзяліўся планамі каманды на астатак бягучага сезона.

– У чэмпіянаце – выйграваць кожную наступную сустрэчу. Што да заяўкі на медалі і іншага, гэта пытанне адназначна не да мяне. Да нас з такімі пажаданнямі ніхто не прыходзіў і нічога не казаў. Таму мы ідзем ад матча да матчу.

У суботу быў «Слуцк», мы набралі тры ачкі. На тыдні – «Баранавічы». У кубкавай сустрэчы таксама вельмі хочам перамагчы, – сказаў Рудзянок.