Усе навіны

Пытанні па некаторых футбалістах з «чорнага спісу» будуць 30 чэрвеня разгледжаны рэжымнай «камісіяй»

28 чэрвеня, 14:38
1

Як стала вядома «Трыбуне», 30 чэрвеня прадстаўнікі рэжыму разгледзяць пытанні некаторых футбалістаў з «чорнага спісу» Мінспорту Лукашэнкі.

У гэты дзень пройдзе паседжанне «камісіі», створанай для разгляду зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, хочуць вярнуцца ў рэжымную Беларусь, але пры гэтым ведаюць, што ў сувязі са «значнымі грамадска-палітычнымі падзеямі» у перыяд з 1 студзеня 2020 года да 6 лютага 2023 г. нейкім чынам парушылі правілы рэжыму, якія сам рэжым называе артыкуламі адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў. Нагадаем, раней гэтай «камісіі» перадалі і пытанні спартсменаў з «чорнага спісу».

Без станоўчага рашэння «камісіі» такія спартсмены не могуць выступаць у спаборніцтвах у рэжымнай Беларусі.