Усе навіны

«Кёльн» і «Штутгарт» вядуць перамовы з апорнікам «Фрайбурга» Кайтэлем

29 чэрвеня, 10:33

Паўабаронца «Фрайбурга» Янік Кайтэль зацікавіў два клубы, паведамляюць Sky Sport і Bild.

«Кёльн» ужо правёў папярэднія перамовы з футбалістам, «Штутгарт» таксама знаходзіцца ў стадыі перамоваў з ім.

Кайтэль знаходзіцца ў сістэме «Фрайбурга» з 2011 года. У мінулым сезоне аддаў 3 галявыя ў 31 матчы. На цяперашнім Еўра U-21 правёў усе тры матчы ў складзе зборнай Германіі. Статыстыка 23-гадовага апорніка тут.