Усе навіны

З «Дняпра» заўтра звольняць брамніка Журава, знойдзенага п'яным перад матчам Д2

29 чэрвеня, 12:55
1

Як стала вядома «Трыбуне», з магілёўскага «Дняпра» заўтра звольняць брамніка Ўладзіміра Журава, якога трэнерскі штаб знайшоў п'яным перад матчам першай лігі з «Макслайнам» (2:5).

Нагадаем, што раней трэнер каманды Сяргей Кузьмініч расказаў аб тым, што варатара знайшлі п'яным на летняй тэрасе ўстановы пасля таго, як ён прапусціў некалькі трэніровак і матч з віцебскай камандай. Трэнер таксама расказаў, што Жураў адлічаны з каманды.