Усе навіны

Байдачны не ўзначаліць беларускую каманду з расійскай аматарскай медыялігі («На банке»)

29 чэрвеня, 16:59

70-гадовы беларускі спецыяліст Анатоль Байдачны не стане галоўным трэнерам беларускай каманды D Media з расійскай аматарскай медыялігі. Пра гэта паведаміў каментатар Міхаіл Гарнак у эфіры падкасьце «На банке».

– У нас выйшла навіна пра тое, што Байдачны ўзначаліць каманду. Аказалася, гэта няпраўда. Яго гэта моцна раззлавала, а мы сябе вельмі моцна падставілі, – сказаў Гарнак.

Раней Байдачны трэніраваў зборную Беларусі, менскае «Дынама», «Дарыду», «Растоў», «Церак» і іншыя каманды. Апошнім клубам з'яўляецца «Арарат», які спецыялiст пакінуў у 2021 году.