Усе навіны
Photo

«Ліверпуль» прэзентаваў новую выязную форму ў бела-зялёных колерах

30 чэрвеня, 13:30

«Ліверпуль» прадставіў новую выязную форму ад амерыканскай кампаніі Nike на сезон 2023/2024.

Футболка выканана ў бела-зялёных колерах, шорты – чорныя.

Новы камплект – гэта сучасны погляд на выязную форму сезона 1995/96.

Новая экіпіроўка натхнёная 90-мі гадамі, калі «камп'ютары пачалі з'яўляцца на працоўных месцах, мабільныя тэлефоны атрымалі шырокае распаўсюджванне, а інтэрнэт з'явіўся ў дамах».

На каўняры футболкі размясцілася эмблема 97, акружаная вечным агнём. Гэта сімвал памяці пра людзей, якія загінулі падчас цісканіны на стадыёне «Хілзбара».

Мужчынская каманда ўпершыню згуляе ў новай форме 30 ліпеня – супраць «Лестэра» падчас перадсезоннага тура ў Сінгапуры.