Усе навіны

Старшыня «Дняпра» пагражаў Кузьмінічу звальненнем за інтэрв’ю пра Журава – за памочніка заступіўся Герашчанка

30 чэрвеня, 18:27

Напярэдадні трэнер «Дняпра» (Д2) Сяргей Кузьмініч распавёў пра тое, што брамніка каманды Уладзіміра Журава знайшлі п'яным на летняй тэрасе ўстановы пасля таго, як ён прапусціў некалькі трэніровак і матч з віцебскай камандай. Пазней галкіпер пакінуў клуб.

Як стала вядома Tribuna.com, кіраўнік «Дняпра» Сяргей Капытаў пагражаў Кузьмінічу звальненнем за гэтае інтэрв'ю. За свайго памочніка заступіўся галоўны трэнер Вячаслаў Герашчанка.