Усе навіны

Мяркулаў пасля 0:1 ад «Іслачы»: «Трэба больш працаваць на трэніроўках. З заўтрашняга дня гэтым зоймемся»

30 чэрвеня, 20:42

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Меркулаў падзяліўся меркаваннем аб матчы 14-га тура супраць «Іслачы» (0:1).

– Добрая, баявая гульня. Нягледзячы на спякотнае надвор'е, абедзве каманды прадэманстравалі баявы футбол. Было шмат барацьбы, адзінаборстваў.

На жаль, не ўдалося разжыцца ачкамі. Мусіць, мы згулялі нядосыць добра.

А рэцэпт устаранення гэтых недахопаў заключаецца ў тым, што трэба больш працаваць на трэніроўках, каб нашы маладыя футбалісты хутчэй набывалі стабільнасць.

Уласна, з заўтрашняга дня гэтым і зоймемся, – сказаў Меркулаў.