Усе навіны

Бага пра перамогу над «Слуцкам»: «Забілі добры мяч. Але радавацца «Шахцёру» няма калі»

30 чэрвеня, 23:55

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем пра матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Слуцка» (1:0).

– Рады перамозе ў энергазатратнай гульні з добрым супернікам, які спрабуе гуляць у футбол і нядрэнна валодае мячом.

Недзе і супернік нас яго пазбаўляў, а недзе мы і самі сабе стваралі праблемы. Тым не менш з гонарам выйшлі з сітуацыі.

Забілі добры мяч, маглі забіваць і яшчэ. Выдатная атмасфера. Але радавацца нам няма калі. Рыхтуемся далей да наступнай гульні, – сказаў Бага.