Усе навіны

Хвашчынскі аформіў хет-трык за 21 хвіліну матча з «Белшынай»

1 ліпеня, 19:30

Мінскае «Дынама» вядзе ў матчы 14-га тура вышэйшай лігі з «Белшынай» з лікам 4:1 (пасля першага тайму). Нягледзячы на тое, што мінчане прапусцілі першымі на другой хвіліне, на 5-й хвіліне Свірэпа зраўняў лік, а хет-трык Уладзіміра Хвашчынскага вывеў каманду Скрыпчанку наперад.

Хвашчынскі аформіў тры мячы за 21 хвіліну. Ва ўсіх трох галах лепшаму футбалісту Беларусі 2022 года асіставаў Душан Бакіч.