Усе навіны

Забелін пра цікавасць з Казахстана: «Пакуль толькі размовы. Але прыцягвае чэмпіянат адсутнасцю ліміту на заробкі»

1 ліпеня, 22:30

Паўабаронца «Шахцёра» Павел Забелін пракаментаваў чуткі пра яго магчымы пераезд у Казахстан.

– У апошні час нямала размоў аб зацікаўленасці казахстанскіх клубаў. На якой стадыі гэтае пытанне і чым вас асабіста прыцягвае чэмпіянат Казахстана?

– Пакуль гэта толькі размовы, нічога канкрэтнага сказаць не магу. Мусіць, лепш з гэтым пытаннем звярнуцца да кіраўніцтва клуба. Мяркую, у іх ёсць больш дакладная інфармацыя. Чым вабіць чэмпіянат? Па ўзроўні, думаю, ён плюс-мінус супастаўны з нашым. Адным з фактараў, калі быць сумленным, можа быць адсутнасць ліміту на заробкі.

– Ці ёсць іншыя варыянты? Можа, у Беларусі?

– Варыянты ёсць, як у Беларусі, так і за межамі. Але ў мяне кантракт з «Шахцёрам» і тут трэба ўлічваць і інтарэсы клуба. Усё гэта, паўтаруся, толькі абмеркаванні – не больш, – сказаў Забелін.