Усе навіны

«Эвертан» і яшчэ 4 клубы цікавяцца вінгерам «Базеля» Ндое

2 ліпеня, 18:30

Некалькі клубаў з вядучых чэмпіянатаў Еўропы сочаць за вінгерам «Базеля» Данам Ндое.

Сярод іх «Эвертан», «Вэст Хэм», «Спортынг», «Манака» і «Порту».

У мінулым сезоне 22-гадовы швейцарац вызначыўся 7 галамі і 5 рэзультатыўнымі перадачамі ў 54 матчах.

На маладзёжным чэмпіянаце Еўропы, які зараз праходзіць у Грузіі і Румыніі, гулец забіў 2 мячы ў вароты Францыі і Нарвегіі.