Усе навіны

Трэнер «Смаргоні» Трухаў: «Няшчасны выпадак не дазволіў набраць ачкі ў матчы з брэсцкім «Дынама»

3 ліпеня, 10:40

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў падзяліўся меркаваннем пра матч 14-га тура чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).

– Па зместу гэта была наша найлепшая выязная гульня за круг. Да каманды няма ніякіх прэтэнзій. На жаль, няшчасны выпадак не дазволіў нам набраць ачкі. Маю на ўвазе другі прапушчаны мяч.

– Першы круг для каманды завершаны. Падвядзіце, калі ласка, агульныя яго вынікі.

– Не набралі ніводнага ачка на выездзе. Гэта галоўны негатыўны момант. На маёй памяці не прыгадаю, каб такое было. Будзем старацца ў другім крузе выправіць сітуацыю.

– Якія планы на паўзу?

- Зараз хлопцы адпачнуць, а потым зноў за працу. Была дамоўленасць згуляць кантрольны матч – не атрымалася. Будзем шукаць. Атрымаецца – будзе выдатна, – сказаў Трухаў.