Усе навіны

«Інтэр» Маямі зрабіў прапанову Ін'есце

4 ліпеня, 19:50

Андрэс Ін'еста атрымаў прапановы ад «Інтэра» Маямі і аднаго з клубаў Саудаўскай Аравіі.

Чакаецца, што найбліжэйшымі днямі 39-гадовы іспанец прыме рашэнне адносна сваёй будучыні.

Нагадаем, у чэрвені Андрэс пакінуў японскі «Вісэл Кобэ», за які выступаў з 2018 года.

У «Інтэры» ён можа ўз'яднацца са сваімі былымі аднаклубнікамі па «Барселоне» – Ліянелем Месі і Серджы Бускетсам.