Усе навіны

Дырэктар «Макслайна» Іваненка: «У нас з пачатку сезона знікла 17 мячоў. Калі хлопцы знойдзенымі мячамі гуляюць у футбол у двары, не бачу ў гэтым нічога дрэннага»

5 ліпеня, 09:27

Дырэктар «Макслайна» Андрэй Іваненка прапанаваў «Баранавічам» новы мяч, калі клуб не будзе пісаць заяву сілавікам Лукашэнка.

«Футбольны клуб «Макслайн» падорыць футбольнаму клубу «Баранавічы» футбольны мяч, толькі ў міліцыю [Лукашэнка] на хлопца падаваць не трэба.

У нас з пачатак сезона знікла ўжо 17 мячоў. Федэрацыя дае штогод 40 мячоў у якасці матдапамогі. Калі хлопцы потым знойдзенымі за межамі стадыёна мячамі гуляюць у футбол у двары, не бачу ў гэтым нічога дрэннага. Усё на карысць футбола», – напісаў пад выдаленым пастом прэс-службы «Баранавічаў» Іваненка.