Усе навіны

«Інтэр» Маямі хоча падпісаць Энцо Перэса

5 ліпеня, 20:38

«Інтэр» Маямі хоча падпісаць паўабаронцу «Рывер Плейт» Энцо Перэса.

Кантракт 37-гадовага футбаліста сканчваецца 31 снежня, таму амерыканскі клуб разглядае магчымасць запрашэння іграка на правах свабоднага агента ў студзені 2024-га.

«Інтэр» ужо зрабіў Перэсу прапанову, і апошняга спакушае магчымасць уз’яднацца з былым партнёрам па зборнай Аргенціны Ліянэлем Месі.

Нагадаем, у Еўропе футбаліст выступаў за «Бенфіку» (70 матчаў) і «Валенсію» (61 матч).