Усе навіны

Габрыэл Жезус: «Калі Пеп у гульні «ПСЖ» паставіў Зінчанку фальшывай 9-кай, а мяне пакінуў у запасе – я з'ехаў з глузду»

6 ліпеня, 14:30

Форвард «Арсенала» Габрыэл Жезус распавёў, чаму вырашыў пакінуць «Ман Сіці».

«Аднойчы Пеп паставіў Зінчанку на пазіцыю фальшывай дзявяткі. Гэта была хатняя гульня Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ» (5-ы тур групавога этапу ЛЧ-2021/22 — заўв.).

Нейкае вар’яцтва. Напярэдадні мы нават не найгравалі такі варыянт на трэніроўцы, ён ставіў мяне на пазіцыю форварда. Зінчанка нядаўна жартаваў: «У той дзень мне было цябе шкада».

За дзве гадзіны да гульні ідзе камандная нарада. Пеп аб’явіў склад, я пасля гэтага нават не еў. Я сышоў у слязах, патэлефанаваў маме са словамі: «Я хачу сысці». Я хацеў паехаць дадому, бо ён паставіў яго ў старт, а не мяне. Ён паставіў туды левага абаронцу. Я з'ехаў з глузду.

Я нават не размінаўся, мне было дрэнна. Пасля 1-га тайма 0:0, а праз пяць хвілін пасля перапынку Мбапэ адкрыў лік. І тут Пеп паклікаў мяне. Я выйшаў, аддаў асіст і забіў, мы выйгралі 2:1.

У іншай гульні наадварот: я думаў, што выйду ў поле, але так і не выйшаў. З ім было шмат такіх сітуацый, гэта няпроста вытрымліваць.

Гулец павінен развівацца, а ў «Сіці» мне было вельмі складана рабіць гэта. Таму я і вырашыў, што не хачу тут больш заставацца», — сказаў Жэзус.