Усе навіны

«Лейпцыг» паведаміў «Ман Сіці», што не прадасць Гвардыёла за 75-80 млн еўра + бонусы

6 ліпеня, 23:35

Учора адбыўся новы этап перамоваў паміж «Лейпцыгам» і «Манчэстэр Сіці» наконт трансферу Ёшка Гвардыёла.

«Быкі» зноў далі зразумець, што хочуць не менш за 100 млн еўра за футбаліста і не прымуць прапановы ў памеры 75-80 млн еўра + бонусы.

Тым не менш крыніца адзначае, што бакі вельмі пазітыўна настроены адносна закрыцця здзелкі ў будучыні.

Раней паведамлялася, што «гараджане» ўжо ўзгаднілі з гульцом умовы асабістага кантракту.