Усе навіны

Паўлаў пра перамогу над брэсцкім «Дынама»: «Мяне турбуе выканальніцкае майстэрства, якога «Белшыне» у другім тайме не хапала»

9 ліпеня, 11:30

Галоўны трэнер «Белшыны» Віталь Паўлаў прааналізаваў матч з брэсцкім «Дынама» (1:0) у 15-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Вельмі ўдзячны хлопцам, што яны выканалі тую задачу, якую мы ставілі перад імі. У нас была задача з першых хвілін ствараць ціск, ствараць напругу ў варот суперніка і па магчымасці першы мяч забіць, потым павінна было быць лягчэй нам. Ну, дзякуй богу, хлопцы дацярпелі, забілі.

Адзінае толькі, што мяне непакоіць, – выканальніцкае майстэрства, якога нам у другім тайме не хапала. І, канешне, калі пачынаецца ўжо дужанне да гола, у такія моманты, калі мы выскокваем тры ў два, два ў адзін, канешне, трэба даводзіць да розуму. Калі мы так іх будзем выконваць, дык нам будзе цяжка далей. Таму будзем над гэтым працаваць, хлопцы гэта разумеюць.

Але, тым не менш, яшчэ раз удзячны, што хлопцы дацярпелі і давялі матч да лагічнага канца, хаця, канешне, моманты былі: сапернік пачаў ствараць ужо ціск, нашэсце. Добра, што нашыя абаронцы справіліся. Ідзем далей, – сказаў Паўлаў.