Усе навіны

Форвард «Слуцка» Салаўёў стаў наймаладзейшым гульцом ЧБ з 2004-га

9 ліпеня, 15:10

У час матча «Слуцка» і «Гомеля» (3:1) у 15-м туры чэмпіянату Беларусі на 86-й хвіліне на поле выйшаў форвард Андрэй Салаўёў, якому на той момант было 16 гадоў і 12 дзён.

Дзякуючы гэтаму Салаўёў стаў наймаладдзейшым гульцом бягучага сезона і заняў пятае месца ў топе наймаладзейшых дэбютантаў у гісторыі вышэйшай лігі.

У топ-10 уваходзяць:

– 15 гадоў 237 дзён – Антон Бубноў (2004, МТЗ-РІПА);

– 15 гадоў 284 дні – Кірыл Яшчанка (1998, «Дынама-93»);

– 15 гадоў 338 дзён – Сяргей Кітурка (1997, «Нёман»);

– 16 гадоў 1 дзень – Алег Гусак (1993, «Нёман»);

– 16 гадоў 12 дзён – Андрэй Салаўёў (2023, «Слуцк»);

– 16 гадоў 24 дні – Аляксей Панкавец (1997, «Атака»);

– 16 гадоў 30 дзён – Сяргей Нікіфарэнка (1994, «Шахцёр»);

– 16 гадоў 45 дзён – Вячаслаў Богуш (1995, «Шыннік»);

– 16 гадоў 47 дзён – Сяргей Сямянькоў (1995, «Атака-Аура»);

– 16 гадоў 50 дзён – Аляксандр Юрэвіч (1995, «Абутнік»).