Усе навіны

Глебко пра легіянерскі досвед: «Не зусім хацеў таго, што са мной там было»

9 ліпеня, 21:23

Паўабаронца «Слуцка» Сяргей Глебко прыгадаў выступленне за славацкі «Партызан» у 2018 годзе. У 13 гульнях футбаліст забіў 1 мяч.

– Як жонка сказала, вярнуўся адтуль пасталелым. Быў там адзін, узровень футбола свой. У прыярытэце ў іх маладыя, на якіх стаўку робяць, пара легіянераў... Але выступленне не атрымалася, былі фінансавыя цяжкасці ў нас. Паехаў туды, але не зусім хацеў таго, што са мною там было.

Ментальна быў не гатовы. Не ўсё так проста, яшчэ і поспех павінна спадарожнічаць. Накшталт з'ехаў, футбол – адзіная мова, але пры гэтым могуць быць іншыя цяжкасці, як прыме калектыў, як будзеш паводзіць сябе з заўзятарамі і адміністрацыяй. Вялікі ціск. Многія могуць не справіцца, – сказаў Глебко.