Усе навіны

Марозаў пра матчы з «Жалезнічарам»: «Будзе няпроста ўсім. На еўракубках кожны настройваецца прайсці як мага далей»

10 ліпеня, 16:37

Гульцы мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў і Уладзіслаў Марозаў выказаліся пра матчы з «Жалезнічарам» у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

Першая сустрэча паміж «Дынама» і «Жалезнічарам» пройдзе 11 ліпеня ў 21:30 у Сараева, другая – 20 ліпеня ў 20:00 у Баку.

– Што думаеце наогул наконт Жалезнічара?

Лапаўхаў: Добрая каманда, вельмі. Яны ж на трэцім месцы чэмпіянат скончылі ўжо.

– Для іх «Дынама» наймацнейшы супернік з рэйтынгу атрымаўся.

– Так?

– Так.

Марозаў: Ну, у любым выпадку, камандам будзе няпроста і нам, і ім. Гэта еўракубкі ўсё ж тут кожны настройваецца, каб прайсці як мага далей.

Таму проста не будзе нікому. А ціск ад заўзятараў, ад іх заўзятараў, гэта толькі дадае нам нейкага азарту, каб…

Лапаўхаў: Эмоцыі, эйфарыі.

Марозаў: Так, эмоцыі. Тым больш, калі вось Федзя сказаў, што 20 тысяч балельшчыкаў, як яму Душан [Бакіч] сказаў, ужо гатовы прыйсці на стадыён. За два дні раскупілі ўсе білеты. Гэта значыць, там будзе аншлаг.

І гэта таксама будзе нас гнаць наперад, я думаю. Гэта не будзе як ціск, які будзе уплываць ў негатыўным ключы. Наадварот, пры заўзятарах гуляць прыемней. Пры любых.

А асабліва ведаю, што нашы заўзятары будуць падтрымліваць, калі не адтуль, то з Беларусі, гэта дакладна. Гэта значыць, з гэтым пасылам таксама будзем ісці наперад. І думаю, што ўсе жадаюць перамагчы ў гэтым матчы.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.