Усе навіны
вiдэа

Генералаў і Александровіч перайшлі ў «Дняпро»

10 ліпеня, 17:11

30-гадовы галкіпер Ягор Генералаў і 26-гадовы паўабаронца Аляксандр Александровіч перайшлі ў «Дняпро» (Д2).

Генералаў у першым крузе выступаў за «Іслач», правёў 1 матч у вышэйшай лізе, прапусціў 3 мячы.

Александровіч мінулы сезон правёў у «Белшыне», правёў 12 матчаў.

9 ліпеня з «Дняпра» знята забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў.