Все новости

Уладзіслаў Малькевіч: «Шчыльны графік у чэмпіянаце і гульня на Кубак не далі магчымасці пакуль разабраць «Партызані»

10 ліпеня, 21:56

Абаронца БАТЭ Уладзіслаў Малькевіч падзяліўся меркаваннем пра падрыхтоўку да матчаў з «Партызані», з якім каманда згуляе ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

– Прыемна бачыць, што сваёй гульнёй і вынікамі мы можам радаваць балельшчыкаў. Яны застаюцца пасля матчаў на трыбунах, падтрымліваюць нас.

Шчыльны графік у чэмпіянаце і гульня на Кубак не далечы магчымасці пакуль разабраць «Партызані». Але думаю, ужо пачнем [пасля гульні з «Шахцёрам»] канкрэтна рыхтавацца, канкрэтна ўсё даведаемся, – сказаў Малькевіч у эфіры праграмы «Ясно о футболе».