Усе навіны

Эшлі Янг у наступныя 24 гадзіны пройдзе медагляд у «Эвертане»

10 ліпеня, 22:20

Экс-абаронца «Астан Вілы» Эшлі Янг хуткім часам стане гульцом «Эвертана», паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

38-гадовы англічанін ужо прыняў прапанову клуба па пераходзе на правах вольнага агента. У наступныя 24 гадзіны ён адправіцца на медагляд.

Янг падпіша кароткатэрміновы кантракт на год

У мінулым сезоне ў складзе «Астан Вілы» Эшлі правёў 29 матчаў, вызначыўшыся адным голам. Статыстыка левага фулбека – тут.