Усе навіны

Неймар аднавіўся пасля траўмы і вярнуўся да трэніровак з «ПСЖ»

11 ліпеня, 20:56

Вінгер «ПСЖ» Неймар аднавіўся пасля траўмы галенастопа, якую атрымаў у матчы 24-га тура Лігі 1 супраць «Ліля» 19 лютага.

З-за гэтага бразілец прапусціў рэшту сезону.

У панядзелак «ПСЖ» пачаў перадсезонную падрыхтоўку без гульцоў зборных, якія павінны далучыцца да каманды 17 ліпеня. Разам з іншымі пачаў рыхтавацца і Неймар.

Футбалісты каманды прайшлі некалькі медыцынскіх і фізічных тэстаў. Бразілец выканаў усю запланаваную працу, імкнучыся не перагружаць галенастоп.

Неймар правёў 28 матчаў у мінулым сезоне, вызначыўшыся 18 галамі і 16 асістамі.