Усе навіны

Брамнік «Нёмана» Рудзянок: «Адчуваю адказнасць за Гродна і Беларусь у еўракубках»

12 ліпеня, 10:51

Брамнік гарадзенскага «Нёмана» Канстанцін Рудзянок пракаментаваў будучы дэбют у еўракубках.

– Вы далёка не пачатковец у футболе, але ўсё ж: ці ёсць нейкія асаблівыя адчуванні ад маючага адбыцца выступу на міжнароднай арэне?

– У 2012-м у «Нафтане», калі ён гуляў у Лізе Еўропы, я быў у заяўцы на матчы з сербскай «Црвенай Звездай». А яшчэ мог згуляць за «Шахцёр», калі той супернічаў з балгарскім «Лудагорцам» у Лізе чэмпіёнаў і ўжо потым у Лізе канферэнцый. Што да адчуванняў ад надыходзячага выступу з «Нёманам»... Ведаеце, проста адчуваю адказнасць за Гродна і Беларусь у еўракубках, – сказаў Рудзянок.