Усе навіны

Душан Бакіч: «Дынама» Мінск ужо паўгода ў ЧБ імкнецца перамагаць. З «Жалезнічарам» мы таксама будзем гуляць толькі на перамогу»

13 ліпеня, 12:37
1

Нападаючы мінскага «Дынама» Душан Бакіч падзяліўся чаканнямі ад будучага матчу з «Жалезнічарам» у 1-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый.

– Калі трапіўся «Жалезнічар» мы ведалі што нас чакае, што там будзе прыемная гульнявая атмасфера. Асабіста мне падабаецца гуляць пры поўных трыбунах, як і любому футбалісту.

Для саперніка гэта будзе добрая матывацыя дабіцца станоўчага выніку, але і для нас гэта добрая матывацыя паказаць сябе пры балельшчыках. Поўныя трыбуны заўсёды гоняць наперад. Не трэба баяцца нейкага асаблівага стаўлення. Будзем спадзявацца на fair play.

– Колькі ў вас было інфармацыі пра «Жалезнічара»?

– Не было ніякага асаблівага інсайда. Усю інфармацыю мы глядзелі ў адкрытых крыніцах у інтэрнэце. Прыкладна ведаем склад «Жалезнічара», хто на якой пазіцыі гуляе. Вядома ж трэнеры аналізавалі гульню і даносілі інфармацыю падчас трэніровак.

– Вы заўтра (прэс-канферэнцыя адбылася ў сераду – Tribuna.com) чакаеце буйную перамогу, каб вырашыць усё ў першай гульні?

– Мы ўжо паўгода ў чэмпіянаце імкнёмся перамагаць. Як будзе заўтра – пакажа толькі час. Мы будзем гуляць толькі на перамогу, – сказаў Бакіч.