Усе навіны

Камароўскі пра трансфер Верацілы: «Бычанок выступаў разам з ім у аматарскай камандзе. Сказаў, што ён выглядае цудоўна»

14 ліпеня, 16:10

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі распавёў пра тое, як каманду папоўніў абаронца Алег Вераціла.

– Як узнік варыянт з запрашэннем Алега Верацілы? У які момант адчулі, што для маладой каманды патрэбен такі дзядзька?

– У нас у лініі абароны шмат легіянераў. З-за гэтага ў сярэдзіне поля ці ў нападзе мы не заўсёды маглі ўпісацца ў легіянерскі ліміт, а хацелася варыятыўнасці.

Алег для нас добра падыходзіць. Ён ужо ўсяго пабачыў у беларускім футболе. З-за таго, што леташняя гісторыя скончылася не так, як хацелася б, у яго было вялікае жаданне гуляць.

Варыянт з'явіўся пасля рэкамендацыі нашага спартовага дырэктара. Аляксандр Бычанок выступаў разам з Верацілам за каманду «Захад-3» (мінская аматарская ліга – Tribuna.com). Сказаў мне, што Алег выглядае вельмі цудоўна.

Я ў прынцыпе не сумняваўся ў пратэкцыі Аляксандра Віктаравіча, таму мы вельмі хутка дамовіліся з Верацілам.

«Іслачы» вельмі патрэбен быў такі дзядзька. Гэта шматпрофільны абаронца, які можа не толькі нешта падказаць на полі, але і расказаць хлопцам з улікам свайго вопыту. Лічу, Алег нам ужо дапамагае.

– Ці зменіцца склад у міжкругавую паўзу?

– Не ведаю, не магу цяпер адказаць на гэтае пытанне. Мяняць дзеля таго, каб мяняць? Я не хачу. Каб стаць мацнейшымі – дзвюма рукамі за. Неабходна размаўляць з кіраўніцтвам, як яны бачаць гэтую сытуацыю.

Калі ўзмацняцца, то навошта? Натуральна, усё ў клубе жадаюць, каб каманда станавілася мацней. Трэба разумна падыходзіць да таго, што мы маем і якія магчымасці можам прапанаваць, – сказаў Камароўскі.