Усе навіны

У Яблонскага ёсць варыянты пераходу ў клубы з Венгрыі і Босніі і Герцагавіны

14 ліпеня, 17:28

Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі напярэдадні пакінуў «Арыс». Як стала вядома Tribuna.com, футбаліст мае варыянты працягу кар'еры ў Венгрыі і Босніі і Герцагавіны.

Ад некаторых футбаліст ужо адмовіўся з-за недастаткова добрых, на яго думку, фінансавых умоваў. У сваім былым клубе Яблонскі зарабляў каля 15 тысяч долараў за месяц.

Футбаліст выступаў за «Арыс» са студзеня 2022 году. За час у клубе Яблонскі правёў 40 матчаў і выйграў чэмпіянат Кіпра.