Все новости

Яблонскі адмовіўся ад некалькіх прапаноў, палічыўшы іх недастаткова выгаднымі

14 ліпеня, 18:06

Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі напярэдадні пакінуў «Арыс».

Ад некаторых варыянтаў працягу кар'еры футбаліст ужо адмовіўся з-за недастаткова добрых, на яго думку, фінансавых умоваў. У сваім былым клубе Яблонскі зарабляў каля 15 тысяч долараў за месяц.

Футбаліст выступаў за «Арыс» са студзеня 2022 году. За час у клубе Яблонскі правёў 40 матчаў і выйграў чэмпіянат Кіпра.