Усе навіны

Футбаліст «Мінска» Мартынаў: «У Гарадзеі прыходзяць нас падтрымаць, бо Яромка там працаваў»

15 ліпеня, 17:54

Футбаліст «Мінска» Цімафей Мартынаў распавёў пра тое, як клуб са сталіцы праводзіць свае хатнія матчы ў Гарадзеі.

– Раней Яромка трэніраваў «Гарадзею», а цяпер вы гуляеце ў гэтым горадзе. Як вам там?

– Калі ехаў туды першы раз, сітуацыя, што «Мінск» месціцца ў сталіцы, а хатнія матчы праводзіць у Гарадзеі, здавалася незразумелай. Але пасля першай сустрэчы ўсё гэта адышло на другі план, таму што трэнер там раней працаваў, і людзі прыходзяць нас падтрымаць. Гэта футбольны горад, у ім добры стадыён. Усё ўтульна і камфортна – рэальнасць перасягнула чаканні.

– Ці можна сказаць, што сталі ў Гарадзеі сваімі?

– Так. Нават калі была паўза на выступы зборных, Сяргей Валер'евіч казаў, што некаторыя заўзятары тэлефанавалі, пыталіся, калі мы ўжо прыедзем. Было прыемна, – сказаў Мартынаў.

Сярэдняя наведвальнасць «Мінска» ў першым крузе склала 572 чалавекі, што зʼяўляецца трэцім з канца вынікам.