Усе навіны

«Брайтан» цікавіцца абаронцам «Фіярэнціны» Ігарам Жуліё

15 ліпеня, 22:58

Абаронца «Фіярэнціны» Ігар Жуліё трапіў у сферу інтарэсаў «Брайтана», паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Паводле інфармацыі крыніцы, неўзабаве павінны пачацца перамовы па трансферы бразільца, бо «Брайтану» не ўдалося падпісаць іншага левага абаронцу Леві Колвіла з «Чэлсі».

Адзначаецца, што англійскі клуб ужо ўзгадніў з Ігарам умовы асабістага кантакту. Цяпер кошт трансферу трэба вырашыць клубам.

Трансфермаркт ацэньвае абаронцу ў 10 мільёнаў еўра.

У мінулым сезоне Ігар правёў 42 матчы.