Усе навіны

Экс-варатар «Дняпра» Жураў: «У «Нёмане» ўсе людзі – ідэйныя. А ў Магілёве футбола ўжо даўно няма»

16 ліпеня, 16:08
3

Экс-галкіпер «Дняпра» (Д2) Уладзімір Жураў падзяліўся меркаваннем пра «Нёман».

– Мне вось падабаецца каманда ў Гродне, дзе правёў тры гады. Вось там усе людзі – ідэйныя, адзін за аднаго. Калектыў згуртаваны настолькі, што іх ніхто не ссуне.

Кавалевіча, бывала, спрабавалі прыбраць, але за яго пайшла каманда. Ён аўтарытэт, і ў яго ў камандзе гнілы зусім няма. Можа і падпатыльнік даць, і пахваліць.

Вось такія і павінны быць згуртаваныя калектывы, і тады яны будуць моцныя.

А калі ў камандзе адзін здае, другі падседжвае, трэці хоча скінуць сябра-дырэктара... У Магілёве футбола ўжо даўно няма. Таму што там няма сістэмы – нармальнай і адэкватнай, – сказаў Жураў.