Усе навіны

Экс-брамнiк «Дняпра» Жураў: «Герашчанка прывёў доктара – хлопец траўму атрымаў, а яму далі таблетку ад срання»

16 ліпеня, 17:37

Экс-галкіпер «Дняпра» (Д2) Уладзімір Жураў падзяліўся меркаваннем пра працу доктара каманды Валерыя Усцінава.

– Герашчанка прывёў з сабой свайго доктара. Ну, свой і свой, у гадах, увесь час з ім.

Пачалася ў нас медыцына – а нічога няма. Вылучылі на яе грошы, а доктар ходзіць з торбай, якая настолькі поўная, што не зачыняецца. Але ў яго чамусьці нават пластыру няма. Дастае нейкія жоўтыя, незразумелыя – з Ліды, напэўна.

Вось з такой здаровай торбай – і нікому нічога не выдае. У нас да гэтага быў малады доктар Мікіта. Увесь час пытаўся: «Хлопцы, што трэба? Вітаміны, яшчэ нешта? Звяртайцеся заўсёды».

А Герашчанка, аказалася, прывёў доктара, які нічога не робіць – проста носіць гарбату. Кажу яму: «Доктар, дай мне пластыр, трэба пальцы закруціць». Ён мне: «Няма пластыру» – «У сэнсе?».

Потым сканчаецца трэніроўка, прыносіць мне пластыр: «На, гэта табе на гульню». Ды пра што можна казаць, калі ў нас хлопец траўму атрымаў і папрасіў у доктара таблетку. А ён яму даў таблетку ад срання, – сказаў Жураў.