Усе навіны

«Чэлсі» падпісаў вінгера «Сантаса» Анжэла Габрыэла

16 ліпеня, 22:09

Вінгер «Сантаса» Анжэла Габрыэл перайшоў у «Чэлсі», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Дэталі здзелкі не пазначаны. Паводле інфармацыі Transfermarkt, «Чэлсі» заплаціў за гульца 15 мільёнаў еўра.

18-гадовы бразілец з'яўляецца выхаванцам «Сантаса». Ён адгуляў 129 матчаў за першую каманду. У яго актыве 5 галоў і 10 асістаў.

У бягучым сезоне футбаліст правёў 32 матчы за «Сантас» забіў 2 мячы і зрабіў 1 асіст.