Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Золатаў гатовы перайсці ў «Актобе», але для гэтага ён мусіць адмовіцца ад працы са сваім агентам, і перайсці да іншага. Так уладкованы казахстанскі футбол»

17 ліпеня, 15:12

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» падзяліўся інфармацыяй пра ўмовы магчымага пераходу абаронцы Мікалая Золатава ў казахстанскі «Актобе».

«Што такое з'ехаць з чэмпіянату Беларусі ў Казахстан? Гэта калі твой заробак пад лімітамі ў Беларусі, а ты зʼязджаеш у Казахстан ці ў Расію, і твой заробак павялічваецца ў дзікія разы. Гэта значыць, [Павел] Забелін атрымліваў некалькі тысяч долараў у салігорскім «Шахцёры», і пераязджае ён у «Табол». У яго заробак, дапусцім, па маёй інфармацыі 15 тысяч, але па маёй жа інфармацыі, Казахстан так уладкаваны, што далёка не ўсе грошы дастаюцца гульцу. Гэта таксама трэба ўлічваць. Прынамсі, гэта не дзве тысячы, для таго каб паехаць, і для таго каб, у рэшце рэшт, зарабляць. З аднаго боку ліміты, а з другога боку, ёсць такі чэмпіянат, які плаціць.

Вось якраз гэтая сітуацыя з Золатавым, якім цікавіцца «Актобе», і Мікалай Золатаў гатовы перайсці ў «Актобе», але там такі цікавы пункт узнікае, што ён павінен адмовіцца ад працы са сваім агентам, і перайсці да іншага агента, і толькі пасля гэтага будзе падпісаны кантракт з «Актобе».

Як вы думаеце, чаму? Чаму менавіта так адбываецца? Ну, мусіць, таму што казахстанскі футбол такім чынам уладкованы», – распавёў Хадасевіч.