Усе навіны
Photo

Ультрас «ПСЖ» пагражаюць Улахавічу: «Мы адрэжам табе тры пальцы, калі прыедзеш у Парыж»

17 ліпеня, 15:59

Група актыўных фанатаў «ПСЖ» арганізавала акцыю пратэсту супраць патэнцыйнага трансферу сербскага нападаючага «Ювентуса» Душана Улахавіча. Яны падрыхтавалі банер з надпісам: «Улахавіч, мы адрэжам табе тры пальцы, калі прыедзеш у Парыж».

Фота: Goal.com

Як мяркуецца, парыжскія ультрас пагражаюць адрэзаць тры пальцы ў сувязі з інцыдэнтам, які адбыўся пасля аднаго з матчаў зборнай Сербіі, калі Улахавіч разам з партнёрамі паказаў жэст, які сімвалізуе генацыд у Косава падчас вайны 1999 года. Таксама сербы тады надзелі футболку з картай сваёй краіны, якая ўключае Косава.

Фота: Goal.com

Улахавіч з'яўляецца адной з галоўных мэт «ПСЖ» на трансферным рынку. «Ювентус» паставіў цэннік за 23-гадовага форварда ў памеры 80 мільёнаў еўра.